Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗАСТ “Прамтрансінвест” ў г. Брэсце, прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі “Стань прыкметней!”, якая праводзілася ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Акцыя закліканая папярэдзіць гібель і траўматызм людзей на дарогах. Супрацоўнікі ДАІ нагадалі ўдзельнікам дарожнага руху аб правілах і карысці нашэння флікераў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак і ва ўмовах дрэннай бачнасці.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі святлоадбівальныя элементы-флікеры.