З 1 студзеня па 31 сакавіка бягучага года, набываючы дагавор страхавання па праграме “з клопатам пра дзяцей” у нашага партнёра “АСБ Беларубанк,” вы не толькі атрымліваеце зніжку 15% па дамове страхавання ад няшчасных выпадкаў, але і бонус у выглядзе страхавання плацежнай карты, аформленай на імя дзіцяці, на страхавую суму 680 беларускіх рублёў.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання-1 год.
Страхоўка распаўсюджваецца на выпадкі атрымання траўмаў на спартыўных спаборніцтвах і занятках фізічнай падрыхтоўкай.
Дагавор страхавання не прадухіліць няшчасны выпадак, але забяспечыць фінансавую абарону.
Для афармлення не абавязкова ехаць у банк або страхавую кампанію. Аформіць поліс можна анлайн на сайце банка або ў інтэрнэт-банкінгу.