Страхавая інфалінія 128
Тэлефануйце 128
Страхавы выпадак
Страхаванне транспартных сродкаў (АЎТАКАСКА)

На страхаванне прымаюцца тэхнічна спраўныя наземныя транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны або падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў краіне рэгістрацыі Страхавальніка.СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА СТРАТА (ГІБЕЛЬ) АБО ПАШКОДЖАННЕ ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ (ДАДАТКОВАГА АБСТАЛЯВАННЯ) У ВЫНІКУ:

  •  дарожна-транспартнага здарэння; аварыі; пападання і (або) падзення пабочных прадметаў і (або) цел, крушэння;
  •  пажару, самаўзгарання, выбуху;
  •  уздзеяння стыхіі і прыродных сіл;
  •  супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, за выключэннем крадзяжу транспартнага сродку;
  •  угона, крадзяжу транспартнага сродку.

ПЕРАВАГІ СТРАХАВАННЯ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ У ЗАСТ «ПРОМТРАНСІНВЕСТ»:

  •  у большасці выпадкаў транспартныя сродкі прымаюцца на страхаванне без агляду;
  •  магчымасць страхавання транспартных сродкаў без уліку зносу (калі ўзрост транспартнага сродку не перавышае 10 гадоў);
  •  пры пашкоджанні, знішчэнні дэталяў шклення, вонкавага асвятлення транспартнага сродку (за выключэннем вонкавых люстраў задняга віду і іх карпусоў, а таксама чыгуначных транспартных сродкаў) у выніку пападання і (або) падзення пабочных прадметаў і (або) цел, не выкліканых супрацьпраўнымі дзеяннямі трэціх асоб, Страхавальнік мае права неабмежаваную колькасць разоў не звяртацца па даведку ў кампетэнтныя органы;*
  •  у выпадку нязначных пашкоджанняў транспартнага сродку (за выключэннем чыгуначных транспартных сродкаў) і (або) дадатковага абсталявання (драпін, сколаў, дробных увагнутасцей, разрываў, трэшчын і да т.п., не выкліканых супрацьпраўнымі дзеяннямі трэціх асоб) Страхавальнік можа не звяртацца ў кампетэнтныя органы для пацвярджэння факта наступлення дадзеных падзей. Пры гэтым максімальны памер страхавой кампенсацыі па кожнаму такому страхавому выпадку не можа перавышаць 5 % ад страхавой сумы, устаноўленай па застрахаванаму транспартнаму сродку дагаворам страхавання.*
    * залежыць ад варыянта страхавання

ГАДАВЫЯ СТРАХАВЫЯ ТАРЫФЫ:

  •  на грузавую аўтатэхніку складаюць ад 1,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  •  на прычэпы і паўпрычэпы – ад 0,90 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  •  на мікрааўтобусы – ад 2,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  •  на аўтобусы і тралейбусы – ад 0,90 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  •  на чыгуначныя транспартныя сродкі – ад 0,60 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  •  на легкавыя аўтамабілі – ад 3,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі).

Нашы паслугі: