Камбінаванае жыллёвае страхаванне
На страхаванне прымаюцца:
- кватэры ў шматкватэрных жылых дамах (канструктыўныя элементы і элементы аддзелкі, устаноўленае ўнутры абсталяванне);
- хатняя маёмасць;
- грамадзянская адказнасць любога карыстальніка кватэрай і яго судовыя расходы.
Страхавы выпадак:
1) пры страхаванні маёмасці (кватэры або хатняй маёмасці) – страта, гібель або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку:
- стыхійных бедстваў, пажараў, выбуху;
- аварый ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікненне вады (заліванне), у тым ліку ў сувязі з ліквідацыяй пажараў або ў выглядзе атмасферных ападкаў і іншых няшчасных выпадкаў;
- супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб;
2) пры страхаванні грамадзянскай адказнасці і судовых расходаў:
- прычыненне шкоды маёмасці пацярпеўшых у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады з застрахаванай кватэры, рамонту, перабудовы, перапланіроўкі, пераабсталявання застрахаванай кватэры, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак або іншага інжынернага абсталявання застрахаванай кватэры, а таксама залівання, непасрэдна звязанага з выкарыстаннем такіх сістэм, сетак або абсталявання;
- ажыццяўленне страхавальнікам судовых расходаў у свуязі з прычыненнем шкоды маёмасці пацярпеўшых.
Перавагі страхавання ў ЗАСТ “Прамтрансінвест”:
- страхавая паслуга створана на аснове шматгадовага вопыту жыллёвага страхавання;
- дагавор страхавання заключаецца без агляду;
- шырокі пералік магчымых страхавых выпадкаў;
- страхавая сума не «дзеліцца» на аб’екты страхавання, таму, купляючы адну страхавую паслугу, Вы фактычна за тыя ж грошы купляеце 3 (тры!) розныя страхавыя паслугі;
- страхаванне распаўсюджваецца на ўсіх карыстальнікаў кватэрай;
- магчымасць страхавання тэрмінам да 3 гадоў;
- выплата страхавой кампенсацыі ажыццяўляецца ў памеры фактычнай шкоды;
- гібкая тарыфная палітыка і прымальны кошт страхавання.
Арыенціровачны кошт пры страхавой суме 4 000,00 руб. – ад 15,60 руб. у год або 1,30 руб. у месяц.