Страхаванне сельскагаспадарчай тэхнікі
Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя са стратай (гібеллю) і (або) пашкоджаннем застрахаванай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка).
На страхаванне прымаецца сельскагаспадарчая тэхніка з тэрмінам яе эксплуатацыі не больш за 10 гадоў з моманту яе выпуску:
- трактары, уключаючы малагабарытныя;
- мотаблокі, камбайны, самаходныя меліярацыйныя і іншыя сельскагаспадарчыя машыны;
- прычэпы і паўпрычэпы, якія выкарыстоўваюцца разам з сельскагаспадарчымі машынамі;
- сельскагаспадарчая тэхніка без рухавіка, якая выкарыстоўваецца для ўрабляння сельскагаспадарчых зямель, збору ўраджаю і жывёлаводчых мэт.
Страхавы выпадак – страта, гібель, пашкоджанне застрахаванай сельскагаспадарчай тэхнікі ў выніку:
- аварыі, падзення пілатуемага лятальнага апарата;
- стыхійных бедстваў і дзеяння прыродных сіл (бура, віхор, ураган, смерч, паводка, ледаход, град, перамяшчэнне або прасадка грунту, апоўзень, абвал);
- пажару, выбуху, самаўзгарання;
- неправамерных дзеянняў трэціх асоб;
- угону, крадзяжу.
Сярэдні страхавы тарыф – 0,35 % ад страхавой сумы.