Страхавая інфалінія 128

Гісторыя

«Днём нараджэння» закрытага акцыянернага страхавога таварыства «Прамтрансінвест» (далей – Таварыства, ЗАСТ «Прамтрансінвест») прынята лічыць 30 сакавіка 1993 г. У гэты дзень Таварыства было зарэгістравана ў Дзяржстрахнаглядзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйны нумар 50). 

На пачатковым этапе свайго развіцця ЗАСТ «Прамтрансінвест» арыентавалася на абслугоўванне карпаратыўных кліентаў і страхаванне тэхнічна складаных авіяцыйных рызык з вялікімі лімітамі адказнасці. Гэта дазволіла Таварыству ўжо праз год з моманту заснавання ўвайсці ў лік найбольш паспяховых беларускіх страхоўшчыкаў, якія дынамічна развіваюцца.

У 2001 годзе ЗАСТ «Прамтрансінвест» стала членам Беларускага бюро па транспартным страхаванні, што дало магчымасць ажыццяўляць абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. У гэтым жа годзе стартаваў працэс фарміравання рэгіянальнай сеткі Таварыства, што стала зыходным пунктам новага этапу развіцця кампаніі.

У 2004 годзе ЗАСТ «Прамтрансінвест» ўвайшло ў лік шасці страхавых кампаній, якія атрымалі права заключаць дагаворы страхавання «Зялёная карта».

У 2006 годзе ЗАСТ «Прамтрансінвест» даверана страхаванне першага беларускага касмічнага апарата «БелКА», пасля няўдалага запуску якога Таварыства забяспечыла ў поўным аб’ёме выплату страхавой кампенсацыі.

У 2007 годзе пачалося актыўнае асваенне раздробнага сегмента рынка. Пацвярджэннем высокай надзейнасці і стабільнасці Таварыства стала ўваходжанне ў склад яго акцыянераў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2008 – 2010 гадах праведзена мадэрнізацыя бізнес-працэсаў кампаніі, каманда Таварыства папоўнілася высокапрафесійнымі, вопытнымі і крэатыўнымі кіраўнікамі і спецыялістамі.

У 2016 годзе «Прамтрансінвест» стаў першай страхавой арганізацыяй краіны, якая прапанавала заключэнне электронных дагавораў страхавання.

У 2018 годзе стартаваў рэбрэндынг Таварыства. Былі распрацаваны новы лагатып, слоган і фірменны стыль.

На працягу 2018-2020 гг. Таварыства займае 2-е месца сярод страхавых арганізацый краіны ў non-life-сегменце па суме страхавой прэміі.

«Прамтрансінвест» з’яўляецца кліентаарыентаванай кампаніяй, стварае новыя і ўдасканальвае існуючыя страхавыя прадукты, развівае рэгіянальную сетку, аптымізуе ўзаемадзеянне з кліентамі, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Рэгіянальная сетка кампаніі ўключае ў сябе 9 прадстаўніцтваў і 240 цэнтраў і пунктаў аказання страхавых паслуг.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» прапануе сваім кліентам шырокую лінейку страхавых прадуктаў па 3 відах абавязковага і больш чым па 50 відах добраахвотнага страхавання, актыўна ўдзельнічае ў перастраховачных аперацыях.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці страхавой арганізацыі з’яўляюцца страхаванне ў сферах аўтамабільнага і авіяцыйнага транспарту, грузаперавозак, страхаванне маёмасці фізічных і юрыдычных асоб, падарожнікаў, медыцынскіх расходаў, а таксама ад няшчасных выпадкаў і захворванняў.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» будуе адносіны з кліентамі на прынцыпах раўнапраўнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Кліентамі страхавой арганізацыі з’яўляюцца найбуйнейшыя банкі, лізінгавыя кампаніі, прамысловыя прадпрыемствы, дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» з’яўляецца членам Беларускага бюро па транспартным страхаванні, Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкоў.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top