Страхавая інфалінія 128

Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў

Заключаючы дагаворы страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, вы можаце прадугледзець страхавую абарону не толькі ад траўм, апёкаў, укусаў жывёл і іншых страхавых выпадкаў, але і ад захворвання каранавіруснай інфекцыяй, поксвіруснай інфекцыяй .

Мэта страхавання:

  • засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад непрадбачаных расходаў, звязаных з часовай стратай працаздольнасці, хваробай, траўмай або смерцю ў выніку няшчаснага выпадку. Вы можаце быць упэўненыя ў сваёй абароненасці ў любы час, дзе б Вы ні знаходзіліся (страхавая абарона па полісу дзейнічае 24 гадзіны ў суткі).

Страхавыя выпадкі:

  1. траўмы, пападанне іншародных прадметаў у органы і тканіны, апёкі, абмаражэнні, паражэнні электрычным токам (у тым ліку маланкай);
  2. вострыя атручэнні хімічнымі рэчывамі і іх саставамі, лякарствамі, ядавітымі раслінамі або грыбамі, укусы ядавітых змей і ядавітых насякомых (у тым ліку пчол, вос, чмялёў), захворванні на энцэфаліт ад укусу кляшча ці пасля прышчэпкі, на поліяміеліт, батулізм, слупняк, неправамерныя дзеянні трэціх асоб або іншыя няшчасныя выпадкі, якія прывялі да:
  • часовага расстройства здароўя Застрахаванай асобы;
  • пастаяннага расстройства здароўя (у тым ліку да інваліднасці) Застрахаванай асобы;
  • смерці Застрахаванай асобы.

Памер страхавога забеспячэння вызначаецца ў залежнасці ад ступені цяжкасці расстройства здароўя і перыяду часовай непрацаздольнасці.

Перавагі страхавання ў ЗАСТ “Прамтрансінвест”:

  • высокі ўзровень страхавой абароненасці пры невялікіх страхавых узносах;
  • пры захворванні каранавіруснай інфекцыяй страхавая выплата да 20% ад страхавой сумы;
  • скідкі ў залежнасці ад колькасці застрахаваных, пастаянным кліентам, за бясстратнае страхаванне, пры наяўнасці дагавораў па іншых відах дабравольнага страхавання;
  • магчымасць выплаты страхавога ўзносу ў растэрміноўку.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top