Страхаванне адказнасці за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў эмітэнта аблігацый
Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з яго адказнасцю за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў па выплаце грашовых сродкаў (перадачы жылога і (або) нежылога памяшкання і (або) іншага аб’екта нерухомай маёмасці) перад уладальнікамі аблігацый у тэрміны і ў аб’ёмах, прадугледжаных умовамі рашэння аб выпуску аблігацый.
Страхавым выпадкам па Правілах з’яўляецца факт невыканання (неналежнага выканання) страхавальнікам на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання абавязацельстваў перад уладальнікамі аблігацый па выплаце грашовых сродкаў (перадачы жылога і (або) нежылога памяшкання і (або) іншага аб’екта нерухомай маёмасці) у тэрміны і ў аб’ёмах, прадугледжаных умовамі рашэння аб выпуску аблігацый.
Дагавор страхавання заключаецца на поўны тэрмін абарачэння аблігацый і перыяду пагашэння.