Марское страхаванне
АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
1) маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з:
- прычыненнем шкоды жыццю, здароўю членаў экіпажа судна, якія знаходзяцца на борце судна, пры выкананні імі працоўных абавязкаў;
- адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення Страхавальнікам або іншай асобай, на якую такая адказнасць можа быць ускладзена, шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці (у тым ліку навакольнаму асяроддзю) Выгаданабытчыкаў (пасажыраў, іншых асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);
- нясеннем Страхавальнікам судовых расходаў у выніку наступлення страхавога выпадку, прадугледжанага дагаворам страхавання
СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ФАКТ:
- прычынення шкоды жыццю, здароўю членаў экіпажа застрахаванага судна пры выкананні імі працоўных абавязкаў;
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і/або маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) (за выключэннем членаў экіпажа);
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) у выніку сутыкнення застрахаванага судна з іншымі суднамі;
- прычынення шкоды маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў);
- прычынення шкоды маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) на застрахаваным судне;
- прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю (забруджанне);
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) у выніку буксіроўкі;
- прычынення шкоды маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) у выніку страты (гібелі) або пашкоджання грузу;
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) у выніку выдалення рэшткаў караблекрушэння застрахаванага судна;
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) у выніку эксплуатацыі застрахаванага судна фрахтавальнікам (арандатарам);
- нясення Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з юрыдычнай абаронай праў і маёмасных інтарэсаў Страхавальніка.
Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна.