Страхавая інфалінія 128

Страхаванне грамадзянскай адказнасці наймальніка за шкоду, прычыненую жыццю і здароўю работнікаў

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і звязаны з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення Страхавальнікам або іншай асобай, на якую такая адказнасць можа быць ускладзена (далей – адказная асоба), шкоды жыццю або здароўю работнікаў Страхавальніка з-за няшчаснага выпадку на вытворчасці, невытворчага няшчаснага выпадку або прафесіянальнага захворвання, пацверджаных у вызначаным дзеючым заканадаўствам парадку.

Пацярпеўшым прызнаецца работнік Страхавальніка, жыццю або здароўю якога ў выніку страхавога выпадку прычынена шкода.

Страхавым выпадкам з’яўляецца:

1) факт прычынення шкоды жыццю, здароўю работніка з-за:

  • няшчаснага выпадку на вытворчасці;
  • невытворчага няшчаснага выпадку;
  • прафесійнага захворвання, якое выклікала смерць пацярпеўшага або ўстанаўленне яму інваліднасці.

Дагавор страхавання можа заключацца на тэрмін ад аднаго месяца да аднаго года ўключна.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Магчыма заключэнне дагавораў страхавання з дзеяннем на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці дагаворных пагадненняў аб аказанні паслуг у афармленні дакументацыі па шкодзе, якая ўзнікла на тэрыторыі гэтых дзяржаў у выніку страхавых выпадкаў, а таксама іх урэгуляванні.

Па дагаворах страхавання, тэрмін дзеяння якіх 1 год, страхавы ўзнос можа быць выплачаны аднаразова пры заключэнні Дагавора страхавання або роўнымі долямі ў два, тры, чатыры этапы або штомесяц.

Арыенціровачны кошт страхавання у год ад 0,7% ад агрэгатнага ліміту адказнасці.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top