Абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці (ўнутранае)
Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (АСГА УТС) – гэта не толькі адно з патрабаванняў правілаў дарожнага руху, але і абарона ад непрадбачаных выдаткаў у выпадку дарожна-транспартнага здарэння (ДТЗ).
У Рэспубліцы Беларусь умовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў вызначаны Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530.
Аб’ектам абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (АСГА УТС) з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы, звязаныя з грамадзянскай адказнасцю ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую жыццю або здароўю фізічных асоб, іх маёмасці або маёмасці юрыдычных асоб у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Страхавальнік можа заключыць дагавор унутранага страхавання або дагавор комплекснага ўнутранага страхавання на свой выбар. Больш падрабязна з асаблівасцямі і перавагамі комплекснага страхавання можна азнаёміцца тут.
Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелага ў перыяд дзеяння дагавора ў выніку дарожна-транспартнага здарэння. Такім чынам, калі Вы сталі вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні, у выніку якога прычыненая шкода трэцім асобам, то страхавы поліс пакрые гэтую шкоду.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя ліміты адказнасці, у межах якіх страхоўшчык абавязаны зрабіць выплату:
- да 10 000 еўра пры прычыненні шкоды жыццю або здароўю;
- да 10 000 еўра пры прычыненні шкоды маёмасці пацярпелага.
Прадбачлівыя аўтаўладальнікі разумеюць, што ў выпадку сур’ёзнай аварыі гэтых сум можа быць недастаткова. Таму мы раім дадаткова заключыць дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, які павялічыць страхавую абарону на выпадак прычынення шкоды звыш устаноўленых лімітаў па абавязковай аўтаграмадзянцы.
Дагавор унутранага страхавання заключаецца, як правіла, на 1 год. Пры сезонным выкарыстанні транспартнага сродку такі дагавор можа быць заключаны на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. У выпадках набыцця або атрымання транспартнага сродку да яго рэгістрацыі ўказаны дагавор павінен быць заключаны ўладальнікам гэтага транспартнага сродку на 15 дзён.
Памер страхавога ўзносу па дагаворы ўнутранага страхавання ўстанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад:
- тыпу транспартнага сродку, яго тэхнічных характарыстык;
- тэрміна страхавання;
- месцы рэгістрацыі транспартнага сродку;
- аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку.
Карэкціруючыя каэфіцыенты да страхавога ўзносу і правілы іх прымянення па дагаворах АСГА УТС устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Заключыць дагавор АСГА УТС (унутраны) можна анлайн або ў бліжэйшым офісе ЗАСТ «Прамтрансінвест».
Што рабіць, калі трапілі ў ДТЗ? Як запоўніць паведамленне аб ДТЗ (Еўрапратакол)? Усё гэта і не толькі даведацца можна тут.
Асаблівасці заключэння і спынення АСГА УТС пры набыцці, атрыманні ці продажы ТС
Засталіся пытанні? Тады Вы можаце звязацца з намі па кароткім нумары 128, напісаць у зручны для вас мэсанджар або звярнуцца ў любое падраздзяленне ЗАСТ «Прамтрансінвест».
Афіцыйны сайт Беларускага бюро па транспартным страхаванні: www.btib.org