Cтрахаванне тэхнікі спецыяльнага прызначэння
Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя са стратай, гібеллю або пашкоджаннем застрахаванай спецыяльнай тэхнікі, якая знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка).
На страхаванне прымаецца:
- камунальная,
- сельскагаспадарчая,
- дарожная
- будаўнічая,
- пад’ёмная,
- ваенная,
- іншая спецыяльная тэхніка.
Страхавым выпадкам з’яўляецца страта, гібель або пашкоджанне застрахаванай спецыяльнай тэхнікі ў выніку:
- пажару (у тым ліку па прычыне самаўзгарання), выбуху;
- уздзеяння стыхіі і прыродных сіл;
- надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару;
- падзення (пападання) прадметаў (цел);
- ДТЗ;
- неправамерных дзеянняў, за выключэннем крадзяжу;
- крадзяжу;
- спецыяльнай канфіскацыі;
- паломкі.
Дагавор страхавання заключаецца на выпадак страты, гібелі або пашкоджання спецыяльнай тэхнікі ў выніку падзей, пералічаных у пунктах 1–7.
Дадаткова на страхаванне можа быць прынята рызыка спецыяльнай канфіскацыі і (або) рызыка паломкі.
Дагавор страхавання дзейнічае ў дачыненні да падзей, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) на тэрыторыі іншых краін свету. Страхаванне дзейнічае ў месцах пастаяннага захоўвання спецыяльнай тэхнікі, выканання спецыялізаваных работ і на маршрутах перамяшчэння спецыяльнай тэхнікі да месца выканання спецыялізаваных работ, і назад да месца пастаяннага захоўвання.