Страхаванне адказнасці ўладальніка праў на інтэлектуальную ўласнасць (ІУ)
АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
- маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення ім маёмаснай шкоды Выгаданабытчыкам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ ПРЫЗНАЕЦЦА ФАКТ:
- наступлення адказнасці Страхавальніка ў сувязі з прычыненнем ім маёмаснай шкоды Выгаданабытчыкам, пацверджанай рашэннем суда, якое ўступіла ў сілу, калі суд прызнаў Страхавальніка асобай, чые дзеянні прычынілі маёмасную шкоду Выгаданабытчыкам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, на падставе заявы Страхавальніка, пададзенай у мытны орган, у адпаведнасці з заканадаўствам;
- нясення Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім або яго работнікам шкоды маёмасным інтарэсам Выгаданабытчыкаў у выніку вышэйпаказаных падзей.