Вам неабходна:
• зайсці на партал па заключэнні анлайн-дагавораў АСГА;
• запоўніць усе дадзеныя (вам спатрэбіцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь);
• аплаціць банкаўскай картай;
• атрымаць страхоўку на ўказаны вамі e-mail.
Пры кіраванні транспартным сродкам наяўнасць пры сабе візуальнай формы дамовы на папяровым/лічбавым электронным носьбіце і прад’яўленне яе супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі не патрабуецца.
Вам неабходна:
• зайсці ў асабісты кабінет;
• запоўніць усе асабістыя дадзеныя;
• абраць пункт меню «Заключэнне поліса-анлайн» і затым від страхавання, запоўніць патрэбныя палі;
• атрымаць код для аплаты і на працягу сутак аплаціць праз АРІП (мабільны банк, Інтэрнэт-банкінг). Звяртаем увагу, што аплата праз інфакіёск не ажыццяўляецца;
• пасля аплаты атрымаць дагавор страхавання на электронную пошту.
У выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь стаў вінаватым у ДТЗ на тэрыторыі іншай дзяржавы, Вам неабходна:
• Абавязкова паведаміць аб ДТЗ у дарожную паліцыю;
• Папытаць у вінаватага ДТЗ копію дамовы «Зялёная карта» (гэта значыць другі ліст страхавога сертыфіката «Зялёная карта») або пры наяўнасці некалькіх пацярпелых запісаць звесткі аб нумары страхавога сертыфіката «Зялёная карта» і рэгістрацыйных характарыстыках транспартнага сродку вінаватага ў ДТЗ (рэгістрацыйны знак, марку мадэль) і г.д.), а таксама рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі ўдзельнікаў ДТЗ і іх пашкоджанні;
• Дачакацца дарожнай паліцыі і атрымаць у яе даведку на месцы ДТЗ, якая пацвярджае факт ДТЗ (калі выдача такой даведкі прадугледжана заканадаўствам краіны, на якой адбылося ДТЗ);
• Потым Вы можаце звярнуцца ў Бюро краіны здарэння або ў Вашу страхавую кампанію.
Неабходна звязацца з прадстаўніком «Прамтрансінвест» за мяжой (асістуючай кампаніяй) і любым сродкам сувязі (патэлефанаваўшы па тэлефоне, даслаўшы СМС альбо паведамленне па электроннай пошце або Skype) паведаміць нумар страхавога поліса, працягласць паездкі, прозвішча, імя, нумар тэлефона і адрас, па якому можна з Вамі звязацца, прычыну звароту і меркаваны змест дапамогі, а таксама пры неабходнасці адказаць на дадатковыя ўдакладняючыя пытанні. Пасля гэтага ў максімальна сціснутыя тэрміны будзе арганізавана лячэнне і аказанне іншых паслуг, калі ў іх ёсць патрэбнасць. Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце прачытаць тут.
Пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў гэты спіс даюць страхавальнікам нашы спецыялісты.
Аддзел прыёму і апрацоўкі дакументаў на выплату страхавой кампенсацыі, які размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 8, працуе па наступным рэжыме:
пн. – чц.: 08:00 – 20:00, пт.: 08:00 – 19:00, сб.: 09:00 – 16:00, нд: выхадны.
Не, не абавязкова, фатаграфіі пашкоджанай маёмасці можна накіраваць на электронную пошту Bag@promtransinvest.by. Звяртаем увагу, што фатаграфіі павінны быць зроблены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па правядзенні фотаздымкі.
Не, нельга. Для падачы заявы можна звярнуцца ў офіс кампаніі або накіраваць заяву і прыкладзеныя дакументы ў канверце па пошце. На электронную пошту Bag@promtransinvest.by можна накіраваць дэталёвыя фатаграфіі пашкоджанай маёмасці. Звярніце ўвагу, што фатаграфіі павінны быць зроблены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па правядзенні фотаздымкі.
У дадзеным выпадку неабходна звярнуцца да Страхаўшчыка з заявай аб даплаце страхавой кампенсацыі, прыклаўшы да яго дакументы, якія пацвярджаюць кошт праведзенага рамонту, а таксама плацежны дакумент, які пацвярджае яго аплату.
У страхавую кампанію з заявай аб выплаце страхавой кампенсацыі можа звярнуцца пацярпелы бок або Страхавальнік (на карысць пацярпелага боку). Такім чынам, Страхавальнік можа паведаміць пацярпеламу боку аб наяўнасці поліса страхавання адказнасці і парадку звароту да Страхаўшчыка для далейшага ўрэгулявання падзеі ў рамках дагавора страхавання.
У такім выпадку варта выклікаць арганізацыю, якая ажыццяўляе работы па зліцці вады з нацяжных столяў, пасля чаго прадаставіць Страхаўшчыку дагавор аказання паслуг па зліццю вады, плацежны дакумент, а таксама Акт абследавання па факце заліцця, выдадзены абслуговай арганізацыяй, у якім будзе ўказана пашкоджанне нацяжной столі.
У дадзеным выпадку неабходна звярнуцца да Страхаўшчыка з заявай аб даплаце страхавой кампенсацыі, прыклаўшы да яго дакументы, якія пацвярджаюць кошт праведзенага рамонту (акты выкананых работ, смету па матэрыялах і інш.), а таксама плацежныя дакументы, якія пацвярджаюць аплату такіх работ.
Вы можаце наладзіць зручныя для вас файлы cookie, акрамя неабходных. Адмена некаторых cookie можа паўплываць на працаздольнасць сайта.
Гэтыя файлы cookie неабходныя для функцыянавання вэб-сайта і не могуць быць адключаны ў нашых сістэмах. Да іх адносяцца і файлы, неабходныя для працы онлайн-чата з аператарам. Вы можаце наладзіць браўзер такім чынам, каб ён блакаваў гэтыя файлы cookie або паведамляў вам пра іх выкарыстанне, але ў такім выпадку магчыма, што некаторыя раздзелы вэб-сайта не будуць працаваць.
Гэтыя файлы cookie дапамагаюць зразумець вашы перавагі зыходзячы з актыўнасці на вэб-сайце. Яны даюць магчымасць персаналізаваць рэкламныя аб’явы, грунтуючыся на вашых інтарэсах і перавагах.
Гэтыя файлы cookie наладжваюцца праз наш вэб-сайт нашымі партнёрамі. Яны могуць выкарыстоўвацца для збору дадзеных пра вашы інтарэсы, наведвальныя старонкі і крыніцы трафіку, каб ацэньваць і паляпшаць працу нашага вэб-сайта.
Націскаючы на кнопку «Прыняць налады cookie», вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie ў адпаведнасці з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.