Страхаванне медыцынскіх расходаў (медыцынскі поліс)
Дабравольнае страхаванне медыцынскіх расходаў – адзін з найбольш эфектыўных спосабаў гарантаванага атрымання неабходнай і якаснай медыцынскай дапамогі ў сучасных умовах пры наступленні расстройства здароўя на працягу ўсяго тэрміну страхавання за кошт страхавой кампаніі.СТРАХАВЫ ВЫПАДАК:
- факт панесеных арганізацыяй аховы здароўя расходаў, выкліканых зваротам застрахаванай асобы ў арганізацыю аховы здароўя за аказаннем медыцынскай дапамогі, ўключанай у праграму страхавання, з-за раптоўнага расстройства здароўя або няшчаснага выпадку, якія наступілі ў перыяд дзеяння дагавора страхавання.
ПЕРАВАГІ ДАБРАВОЛЬНАГА СТРАХАВАННЯ МЕДЫЦЫНСКІХ РАСХОДАЎ:
- Паляпшэнне іміджу прадпрыемства як кампаніі, якая праяўляе клопат аб усебаковай абароне сваіх інтарэсаў і інтарэсаў сваіх работнікаў;
- Павышэнне прывабнасці сацыяльнага пакета, які даецца работнікам, што дазваляе скараціць цякучасць кадраў і прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаў;
- Эканомія на стратах рабочага часу, выкліканых адсутнасцю работнікаў на рабочым месцы з-за хвароб (за кошт аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў максімальна скарочаныя тэрміны);
- Эканомія на падатках;
- Сума страхавых узносаў па дагаворах страхавання медыцынскіх расходаў адносіцца на сабекошт тавараў і паслуг у вызначаных заканадаўствам памерах;
- Індывідуальны падыход у фарміраванні страхавых праграм з улікам патрэбнасці кліентаў;
- Магчымасць атрымання больш шырокага набору медыцынскіх паслуг у розных установах аховы здароўя ў параўнанні з праграмамі абслугоўвання, якія прапануюцца медыцынскімі цэнтрамі.
ЗАСТ «ПРОМТРАНСІНВЕСТ» ПРАПАНУЕ НАСТУПНЫЯ ПРАГРАМЫ СТРАХАВАННЯ:
- Амбулаторна-паліклінічная дапамога;
- Стацыянарная дапамога;
- Неадкладная дапамога (даецца як дадатковая праграма);
- Стаматалогія (даецца як дадатковая праграма).
Памер гадавога страхавога ўзносу вызначаецца выбранай праграмай страхавання, аб’ёмам паслуг, якія аказваюцца, катэгорыяй установы аховы здароўя, колькасцю застрахаваных асоб, а таксама іншымі фактарамі.
Колькасць членаў групы | Арыенціровачны страхавы ўзнос для прадпрыемства на 1 Застрахаванага па базавай праграме «Амбулаторна-паліклінінчая дапамога», долараў ЗША* |
10-30 чалавек | от 250 |
31-60 чалавек | от 230 |
61-100 чалавек | от 200 |
101-300 чалавек | от 180 |
* у беларускіх рублях па курусу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты страхавога ўзносу
Нашы паслугі: