Страхаванне фінансавых рызык
АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ ФІНАНСАВЫЯ РЫЗЫКІ ПА ДАГАВОРАХ ПА НАСТУПНЫХ ВІДАХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ:
- купля-продаж (у галіне пастаўкі тавараў, пастаўкі тавараў для дзяржаўных патрэб, кантрактацыі, продажу нерухомай маёмасці, продажу прадпрыемства), мена, арэнда, лізінг, наём, падрад, аказанне паслуг за грошы, даручэнне, камісія, выкананне навукова-даследчых работ, вопытна-канструктарскіх і тэхналагічных работ, банкаўская гарантыя (паручыцельства) у галіне абавязацельстваў, якія прадугледжваюць кампенсацыю банку сум, выплачаных па дагавору банкаўскай гарантыі (паручыцельства).
СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:
1) атрыманне Страхавальнікам страт (за выключэннем прапушчанай выгады) з-за парушэння (невыканання, неналежнага выканання) контрагентам Страхавальніка абавязацельстваў, прынятых на сябе па дагавору са Страхавальнікам, у дачыненні да:
- пастаўкі (перадачы) тавараў, выканання работ, аказання паслуг у колькасці, якасці, асартыменце, камплектнасці і ў тэрміны, вызначаныя дагаворам;
- ажыццяўлення плацяжоў па дагавору ў вызначаныя дагаворам тэрміны;
- прад’яўлення контрагентам Страхавальніка дакументаў, якія пацвярджаюць увоз тавару на тэрыторыю чужой дзяржавы, якая з’яўляецца членам Мытнага саюза, з паметкай падатковага органа гэтай дзяржавы аб выплаце падатку на дабаўленую вартасць на тавар, які ўвозіцца.
Дагавор страхавання заключаецца на поўны тэрмін дагавора або пэўны этап (этапы) дагавора, звязаны з выкананнем контрагентам Страхавальніка вызначаных у гэты перыяд дагаворных абавязацельстваў па дагавору (ажыццяўленне плацяжоў, пастаўка тавараў, выканання работ, аказання паслуг), узнікненне страт у Страхавальніка з-за парушэння якіх контрагентам Страхавальніка прымаецца на страхаванне рызык.
Страхавая сума можа быць устаноўлена як у беларускіх рублях, так і у замежнай валюце, калі гэта не супярэчыць дзеючаму заканадаўству.
Пры ўстанаўленні страхавой сумы ў замежнай валюце страхавы ўзнос, вылічаны ў валюце страхавой сумы, можа быць заплачаны як у замежнай валюце (калі гэта не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь), так і ў беларускіх рублях па афіцыяльнаму курсу, устаноўленаму Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь да валюты страхавой сумы на дзень выплаты.
Страхавыя тарыфы па страхаванню фінансавых рызык складуць ад 0,5% ад страхавой сумы.