Страхавая інфалінія 128

Страхаванне грамадзянскай адказнасці таваравытворцы

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы, звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення Страхавальнікам або іншай асобай, на якую такая адказнасць можа быць ускладзена, шкоды жыццю, здароўю або маёмасці пацярпеўшых (Выгаданабытчыкаў) у сувязі са спажываннем (выкарыстаннем) трэцімі асобамі тавараў (работ, паслуг), якія вырабляе (пастаўляе) таваравытворца (Страхавальнік), судовымі расходамі Страхавальніка, звязанымі з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды, расходамі Страхавальніка па адкліканню прадукцыі.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Магчыма заключэнне дагавораў страхавання з дзеяннем на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці дагаворных пагадненняў аб аказанні паслуг у афармленні дакументацыі па шкодзе, якая ўзнікла на тэрыторыі гэтых дзяржаў у выніку страхавых выпадкаў, а таксама іх урэгуляванні.

СТРАХАВЫМІ ВЫПАДКАМІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • прычыненне шкоды жыццю і здароўю пацярпеўшых (Выгаданабытчыкаў), уключаючы смерць (фізічную шкоду) з-за:
  • недахопаў тавару, работы, паслугі;
  • дача недакладнай або недастатковай інфармацыі аб тавары (рабоце, паслузе), іх спажывецкіх характарыстыках або аб іх вытворцах, прадаўцах і выканаўцах, аб рэжыме іх работы, правядзенні абавязковай сертыфікацыі, умовах захоўвання, транспарціроўкі і бяспечнай эксплуатацыі прадукцыі;
  • прычыненне шкоды маёмасці пацярпеўшых (Выгаданабытчыкаў) з-за недахопаў тавару (работы, паслугі), дачы недакладнай або недастатковай інфармацыі аб тавары (рабоце, паслузе) або аб іх вытворцах, прадаўцах і выканаўцах, аб рэжыме іх работы, правядзенні абавязковай сертыфікацыі, умовах захоўвання, транспарціроўкі і бяспечнай эксплуатацыі прадукцыі;
  • расходы Страхавальніка па адкліканню прадукцыі ў выпадку абавязку Страхавальніка адклікаць сваю прадукцыю, ужо пастаўленую спажыўцу, і якая стала прычынай нанясення фізічнай шкоды. У дадзеным выпадку Страхоўшчык кампенсуе страты, панесеныя Страхавальнікам па адкліканню названай прадукцыі пры ўмове, што такое рашэнне было прынята ў перыяд дзеяння дагавора страхавання і адобрана Страхоўшчыкам;
  • судовыя расходы Страхавальніка, звязаныя з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды.

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 месяца да 5 гадоў уключна.

Гадавыя страхавыя тарыфы складуць ад 0,3% ад агрэгатнага ліміту адказнасці.




220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top