У адпаведнасці з арт.25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэдакцыі, якая дзейнічае з 02.01.2023, далей – Закон) электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў) і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных арт. 25 Закона.
Сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў – інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій пісьмовых зваротаў, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.
Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да зваротаў, вызначаны арт. 12 Закона.
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь), павінны змяшчаць назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання), выклад сутнасці звароту, асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот, поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, выкладанне сутнасці звароту, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы , упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.