Страхавая інфалінія 128

Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў мытных складоў і складоў часовага захоўвання

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ ПРЫЗНАЕЦЦА ФАКТ:

  • наступлення грамадзянскай адказнасці Страхавальніка ў сувязі з прычыненнем ім або яго работнікамі шкоды таварам іншых асоб (Выгаданабытчыкаў), якія знаходзяцца на захоўванні на складзе, у выніку:
  • парушэння ўстаноўленых правіл і (або) патрабаванняў да тэхнічнага стану і эксплуатацыі будынкаў, пабудоў, памяшканняў, машын і механізмаў, абсталявання і транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце склада;
  • парушэння правіл пажарнай бяспекі;
  • сутыкнення грузапад’ёмных механізмаў паміж сабой або ўдару іх аб тавары, іншыя прадметы пры руху на тэрыторыі склада;
  • аварыі часовых або пастаянных сістэм водазабеспячэння, цеплазабеспячэння, падачы пару, сціснутага паветра, каналізацыйных сістэм і іншых інжынерных сетак;
  • кароткага замыкання, перагрузкі электрасеткі, падзення або павышэння напружання электрасеткі, пашкоджання ізаляцыі;
  • парушэння ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў у адносінах да размяшчэння тавараў, якія могуць прычыніць шкоду іншым таварам або патрабуюць асаблівых умоў захоўвання;
  • выдачы тавару са склада неправамоцным асобам па віне Страхавальніка, краджяжу тавараў са склада;
  • наступлення грамадзянскай адказнасці Страхавальніка ў сувязі з прычыненнем ім або яго работнікамі шкоды з-за парушэння іншых, чым у вышэйпаказаным пункце, умоў дагавораў захоўвання тавараў на складзе з іншымі асобамі;
  • нясення Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай Страхавальнікам або яго работнікамі шкоды маёмасці Выгаданабытчыкаў, у выніку вышэйпералічаных падзей.

Пры наяўнасці ў Страхавальніка некалькіх складоў дагавор страхавання можа быць заключаны з умовай «адказнасці Страхоўшчыка за кожны склад» або з умовай «адказнасці Страхоўшчыка за ўсе склады».

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 месяца да 5 гадоў уключна.

Гадавыя страхавыя тарыфы складаюць ад 0,2% ад ліміту адказнасці па вызначанаму ў дагаворы страхавання віду рызыкі.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top