Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў і (або) аператараў аэрапортаў
АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
- маёмасныя інтарэсы адказнай асобы, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя з яе адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзнікаюць у выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці Выгаданабытчыкаў пры ажыццяўленні аэрапортнай дзейнасці, указанай у дагаворы страхавання, а таксама судовыя расходы адказнай асобы, звязаныя з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ёю шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці Выгаданабытчыкаў.
Страхавымі выпадкамі з’яўляецца факт:
- прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці Выгаданабытчыкаў на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання пры ажыццяўленні адказнай асобай аэрапортнай дзейнасці, указанай у дагаворы страхавання, у сувязі з чым у Страхоўшчыка ўзнікае абавязак ажыццявіць выплату страхавой кампенсацыі Выгаданабытчыкам;
- нясення адказнай асобай судовых расходаў, звязаных з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай адказнай асобай шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці Выгаданабытчыкаў.
Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна.
Тэрыторыяй дзеяння дагавора страхавання можа быць Рэспубліка Беларусь, а таксама краіны, з якімі ў Страхавальніка маюцца дагаворныя адносіны аб аказанні на іх тэрыторыі паслуг у афармленні дакументацыі па стратах, якія ўзніклі ў выніку страхавых выпадкаў, а таксама па урэгуляванню гэтых страт.