Страхавая інфалінія 128

Сіняя карта

«Зрабіць страхоўку на аўто» – гэта важны пункт спісу спраў перад паездкай у Расію. Для яго выканання трэба аформіць дагавор міжнароднага страхавання (поліс «Сіняя карта»), які забяспечыць страхавую абарону на выпадак прычынення шкоды ў выніку ДТЗ, што адбылося на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Дагавор міжнароднага страхавання – гэта дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, які заключаецца ўладальнікамі транспартных сродкаў для паездкі ў Расію.

Такі дагавор патрэбен для абароны фінансавых інтарэсаў уладальніка транспартнага сродку на выпадак прычынення шкоды (жыцці і (або) здароўю, маёмасці) трэцім асобам на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У рамках сістэмы «Сіняя карта» дзейнічаюць правілы страхавання, аналагічныя правілам «Зялёнай карты», за некаторымі выключэннямі.

Асноўныя ўмовы міжнароднага страхавання:

  • Дагавор заключаецца толькі ў дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.
  • Тэрыторыя дзеяння: Расійская Федэрацыя.
  • Тэрмін страхавання: ад 15 дзён да 1 года.
  • Кошт страхавання залежыць ад тыпу транспартнага сродку (легкавы аўтамабіль, грузавы, аўтобус і інш.) і тэрміна страхавання.
  • Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца аднаразова.

Напрыклад, кошт страхавання для легкавога аўто складзе:

Тэрмін страхаванняКошт*
15 дзен10 еўра
1 месяц19 еўра
6 месяцаў79 еўра
1 год108 еўра

*Памеры страхавых узносаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 531 і з’яўляюцца адзінымі для ўсіх страхавых кампаній Рэспублікі Беларусь.

Аформіць поліс «Сіняя карта» можна ў любым офісе страхавой кампаніі.

Звяртаем вашу ўвагу, што ліміт адказнасці ў Расійскай Федэрацыі істотна ніжэйшы, чым у Рэспубліцы Беларусь. Таму рэкамендуем дадаткова заключыць дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці аўтаўладальнікаў, які павялічыць страхавую абарону на выпадак прычынення шкоды ў выніку ДТЗ.

Іншую інфармацыю можна даведацца па кароткім нумары 128.

Ці можна аформіць «Зялёную карту»?
З 30 чэрвеня 2023 г. прыпынена на нявызначаны тэрмін заключэнне дагавораў страхавання «Зялёная карта». Падрабязней можна азнаёміцца ​​тут.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top