Праграма «Лад і дабрабыт»
Праграма «Лад i дабрабыт» – гэта комплекснае страхаванне домаўладанняў, якое ажыццяўляецца на ўмовах Правілаў №54 добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і выдаткаў іх карыстальнікаў. Галоўнае адрозненне – незалежна ад месцазнаходжання вашай нерухомасці кошт страхоўкі складае 0, 85% ад абранай страхавой сумы. А пры аднаразовай аплаце вы атрымліваеце дадатковую зніжку, і кошт паслугі складзе ўсяго 0,76% ад абранай страхавой сумы. Пры ўключэнні ў дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці кошт застаецца без змен.
Страхавы выпадак:
1. Страта, гібель або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку:
- стыхійных бедстваў, пажару, выбуху;
- аварый ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікненне вады (заліццё), у тым ліку ў сувязі з ліквідацыяй пажараў або ў выглядзе атмасферных ападкаў і іншых няшчасных выпадкаў;
- супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб.
2. Прычыненне шкоды маёмасці пацярпелых у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады з застрахаванай кватэры, рамонту, пераўладкавання, перапланіроўкі, пераабсталявання застрахаванай кватэры, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак або іншага інжынернага абсталявання застрахаванай кватэры, а таксама выкарыстаннем такіх сістэм, сетак ці абсталяванні;
3. Ажыццяўленне страхавальнікам судовых расходаў у сувязі з прычыненнем шкоды маёмасці пацярпелых.
Умовы заключэння дагавора страхавання:
Дагавор страхавання па праграме «Лад і дабрабыт» заключаецца ў пісьмовым выглядзе на тэрмін * ад 1 года да 5 гадоў уключна.
* тэрмін устанаўліваецца ў поўных гадах.