Страхавая інфалінія 128

Абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці (комплекснае ўнутранае)

Глава 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» вызначае:

  • парадак і ажыццяўленне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую юрыдычным і фізічным асобам пры выкарыстанні гэтых сродкаў у дарожным руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі дзяржаў – членаў сістэмы «Зялёная карта», з упаўнаважанымі арганізацыямі якіх Беларускае бюро па транспартнаму страхаванню заключыла пагадненне аб такім страхаванні.

Дагавор комплекснага ўнутранага страхавання, які ўключае ў сябе абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку (унутранае) і страхаванне яго транспартнага сродку на выпадак прычынення шкоды ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, заключаецца з уладальнікам транспартнага сродку – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым уладальнік транспартнага сродку – рэзідэнт Рэспублікі Беларусь заключае дагавор унутранага страхавання або дагавор комплекснага ўнутранага страхавання на свой выбар.

Адметнай асаблівасцю комплекснага дагавора, якая адрознівае яго ад дагавора ўнутранага страхавання з’яўляецца тое, што па першаму дагавору ўладальнік транспартнага сродку зможа застрахаваць сваю грамадзянскую адказнасць на выпадак прычынення шкоды іншым асобам і свой транспартны сродак, у той час як па дагавору ўнутранага страхавання можна застрахаваць толькі сваю грамадзянскую адказнасць.

У выніку, калі страхавальнік, які заключыў комплексны дагавор, у вызначаным парадку будзе прызнаны вінаватым у ажыццяўленні дарожна-транспартнага здарэння, то па такому дагавору страхавання ён зможа звярнуцца да свайго страхоўшчыка і атрымаць страхавую кампенсацыю за свой пашкоджаны ў гэтым дарожна-транспартным здарэнні транспартны сродак. Пры гэтым страхавая кампенсацыя ў дадзеным выпадку будзе выплачана ў парадку, вызначаным Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспублицы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530.

Памеры страхавых узносаў па дадзенаму віду дагавораў устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 531 і разлічваюцца аналагічна ўзносам па абавязковаму ўнутранаму страхаванню.

Дагавор комплекснага ўнутранага страхавання заключаецца на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года. Пры гэтым страхоўшчык ажыццяўляе агляд транспартнага сродку і складае даведку аб аглядзе транспартнага сродку па форме, якая зацвярджаецца Беларускім бюро.Для заключэння дагавора комплекснага ўнутранага страхавання неабходны:

  • пісьмовая заява аб заключэнні дагавора;
  • пашпарт або іншае пасведчанне асобы, якое яго замяняе (для фізічных асоб рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь);
  • тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам;
  • неабходна даць прадстаўніку страхавой кампаніі агледзець транспартны сродак (пры гэтым складаецца Даведка аб аглядзе) і сфатаграфаваць яго.

АСАБЛІВАСЦІ ЗАКЛЮЧЭННЯ І СПЫНЕННЯ АСГА УТС ПРЫ НАБЫЦЦІ, АТРЫМАННІ ЦІ ПРОДАЖЫ ТС



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top