Страхаванне ад каранавіруса COVID-19
Да таго часу, пакуль распаўсюджванне каранавіруса CAVID-19 застаецца актуальнай тэмай, дадатковай падтрымкай для Вас і вашых блізкіх можа стаць страхаванне на выпадак гэтага небяспечнага захворвання.
Дагаворы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, якія заключаюцца на ўмовах правілаў № 42, а таксама ўсе дагаворы страхавання, якія заключаюцца на ўмовах правілаў №10 добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў з 23 сакавіка 2020 г., прадугледжваюць абарону не толькі ад траўмаў, апёкаў, укусаў жывёл і іншых страхавых выпадкаў, але і ад захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Для таго каб Вам не прыйшлося плаціць двойчы (асобна за стандартную страхоўку ад няшчасных выпадкаў і толькі на выпадак коронавируса), мы ўключылі абарону ад каранавіруса ў пералік няшчасных выпадкаў і не павялічвалі пры гэтым страхавы тарыф па правілах № 10.
Разлічыце кошт страхоўкі
Пры наступленні часовага расстройства здароўя ў выпадку захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, страхавая выплата ў залежнасці ад тэрміну і віду лячэння складае да 25% ад страхавой сумы па дагавору страхавання.
Заключыць дагаворы страхавання можна ў падраздзяленнях і асабістым кабінеце кліента на сайце ЗАСО “Прамтрансінвест«, а ў дачыненні да дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (уключна) – таксама ў падраздзяленнях ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Заключыце дагавор страхавання ад няшчасных выпадкаў онлайн і са зніжкай да 10%
Засталіся пытанні? Тады вы можаце звязацца з намі па кароткім нумары 128, напісаць у зручным для Вас мессенджер або звярнуцца ў любое падраздзяленне ЗАСТ “Прамтрансінвест”.