Страхавая інфалінія 128

Калі вы ўладальнік дагавора страхавання ад няшчасных выпадкаў і наступіла падзея, якая можа быць прызнана страхавым выпадкам

Для вырашэння пытання аб страхавой выплаце неабходна

у пісьмовай форме не пазней за 45 каляндарных дзён з дня наступлення падзеі, якая можа быць прызнана страхавым выпадкам, паведаміць аб ёй у ЗАСТ «Прамтрансінвест» шляхам падачы заявы аб страхавой выплаце.

Калі застрахаваная асоба з’яўляецца непаўналетняй, заява падаецца ад імя яе законнага прадстаўніка (аднаго з бацькоў).

Падаць заяву можна любым зручным для Вас спосабам з ніжэйпералічаных.

Асабіста, наведаўшы наш офіс. Пры асабістай падачы заявы ў офісе нашы супрацоўнікі на месцы дадуць Вам бланк заявы і зробяць копіі з дакументаў.

Па пошце. Для гэтага запампуйце бланк заявы і ўласна запоўніце яго ў адпаведнасці з узорам.

Заяву і прыкладзеныя да яе дакументы (пералік ніжэй) неабходна выслаць праз пошту па зручным адрасе, згодна з Вашым пражываннем ці месцазнаходжаннем.

ВАЖНА

Страхавая выплата ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці арыгінала медыцынскага дакумента, аформленага належным чынам, які пацвярджае наступленне няшчаснага выпадку (траўмы), які змяшчае дату, абставіны, заключны клінічны дыягназ, перыяд знаходжання на лячэнні.

У залежнасці ад характару падзеі, якая адбылася, для забеспячэння дакументальнага афармлення падзеі

Вы павінны звярнуцца ў кампетэнтныя органы (у арганізацыю аховы здароўя, следчыя органы і інш.).

Пералік дакументаў для атрымання страхавога забеспячэння:
  • заяву аб выплаце страхавога забеспячэння, узор запаўнення заявы;
  • дагавор страхавання (страхавы поліс);
  • пры страхаванні па варыянце «Е» — білет, абанемент альбо іншы дакумент на наведванне культурна-масавага мерапрыемства;
  • даведка альбо выпіска з амбулаторнай карты (гісторыі хваробы) хворага з указаннем наступнай інфармацыі: дата няшчаснага выпадку, анамнез, поўны дыягназ, час знаходжання на лячэнні, праведзенае лячэнне. Даведка павінна быць заверана пячаткай лячэбнай установы і лекара, які выдаў яе;
  • у сувязі з часовай непрацаздольнасцю-лісток (даведка) часовай непрацаздольнасці;
  • даведка МРЭК (пры устанаўленні групы інваліднасці);
  • пры наступе няшчаснага выпадку ў выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, акрамя названых вышэй дакументаў, — даведка з следчых органаў аб факце здарэння;
  • акт аб няшчасным выпадку на вытворчасці, калі страхавы выпадак адбыўся на вытворчасці;
  • дакумент, які сведчыць асобу застрахаванай асобы (выгаданабытчыка).
Пералік дакументаў у выпадку смерці Застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку:
  • заява аб выплаце страхавога забеспячэння (можа падаць толькі выгаданабытчык, які пацвердзіў свой статус спадчынніка даведкай аб крузе спадчыннікаў і (або) пасведчаннем аб праве на спадчыну);
  • дагавор страхавання (страхавы поліс);
  • пры страхаванні па варыянце «Е» — білет, абанемент альбо іншы дакумент на наведванне культурна-масавага мерапрыемства;
  • пасведчанне аб смерці застрахаванай асобы;
  • у выпадку гвалтоўнай смерці даведка з кампетэнтных органаў аб факце здарэння;
  • дакументы аб праве на спадчыну;
  • рашэнне суда аб абвяшчэнні застрахаванай памерлым пры абставінах, якія даюць падставу меркаваць яго гібель ад няшчаснага выпадку;
  • акт аб няшчасным выпадку на вытворчасці, калі смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці;
  • заключэнне судова-медыцынскай экспертызы, якое пацвярджае адсутнасць алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ці іншага ап’янення застрахаванай;
  • дакумент, які сведчыць асобу выгаданабытчыка.
За падрабязнай кансультацыяй Вы можаце звярнуцца да нас

патэлефанаваўшы па нумары 128 ў нашу Страхавую інфалінію 128 альбо напісаўшы нам у мэсэнджэры.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top