Страхаванне рызыкі непагашэння крэдытаў
ЗАСТ «Промтрансінвест» заключае з крэдытадаўцамі (далей – Страхавальнікі) дагаворы страхавання рызыкі страт ад іх прадпрымальніцкай дзейнасці з-за парушэння атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору са Страхавальнікам.
Крэдытадавец – банк або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, якая з’яўляецца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць па выдачы (размяшчэнню) грашовых сродкаў ад свайго імені і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці з заключэннем крэдытных дагавораў з атрымальнікамі крэдытаў на падставе спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці, прадугледжанага заканадаўствам дзяржавы, рэзідэнтам якой яна з’яўляецца.
Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з рызыкай узнікнення ў яго страт ад прадпрымальніцкай дзейнасці з-за невыканання атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па заключанаму са Страхавальнікам крэдытнаму дагавору ў пытаннях:
- вяртання (пагашэння) сумы асноўнага доўгу;
- выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам.
Страхавым выпадкам з’яўляецца факт узнікнення ў Страхавальніка страт у выніку невыканання атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па заключанаму са Страхавальнікам крэдытнаму дагавору ў пытаннях:
- вяртання (пагашэння) сумы асноўнага доўгу ў тэрміны і памерах, устаноўленых крэдытным дагаворам;
- выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам у тэрміны і памерах, устаноўленых крэдытным дагаворам.
Дагавор страхавання рызык непагашэння крэдыту заключаецца на тэрмін дзеяння крэдытнага дагавора.