Страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ!
У страхавое пакрыццё ўключаны выдаткі на аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і іншыя выдаткі, прадугледжаныя Правіламі №18, з прычыны раптоўнага захворвання, якое ўзнікла падчас знаходжання Застрахаванай асобы за мяжой, у тым ліку з прычыны захворвання, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй COVID-19).
Страхавы выпадак:
- факт або неабходнасць ажыццяўлення расходаў на аказанне Застрахаванай асобе неадкладнай медыцынскай дапамогі з-за раптоўнага захворвання або няшчаснага выпадку ў час яго знаходжання за мяжой.
Страхавы ўзнос – ад 1 долара ЗША (у беларускіх рублях па курсу НБРБ на дзень аплаты) за дзень знаходжання за мяжой.
Пры страхаванні па варыянту «А»:
1) кампенсуюцца расходы па аказанню наступных паслуг:
- змяшчэнне ў стацыянар або аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі;
- амбулаторныя паслугі і кансультацыя;
- карыстанне медыцынскім абсталяваннем;
- аператыўнае ўмяшанне;
- анестэзіялагічная дапамога;
- лабараторныя паслугі (даследаванні) (ЭКГ, тамаграфія і да т.п.);
- забеспячэнне лекавымі сродкамі (прэпаратамі), перавязачнымі матэрыяламі, гіпсавымі павязкамі;
- стаматалагічныя паслугі па зняццю вострага болю;
- медыцынская эвакуацыя, рэпатрыяцыя;
- тэлекамунікацыйная сувязь з прадстаўніком Страхоўшчыка за мяжой і іншыя расходы;
Пры страхаванні па варыянце “A”, дапоўненым варыянтам “В”:
1) пры наступленні няшчаснага выпадку ажыццяўляецца выплата страхавога забеспячэння Застрахаванай асобе.
ПЕРАВАГІ СТРАХАВАННЯ Ў ЗАСТ “ПРАМТРАНСІНВЕСТ“:
- работа з лідарам рынку гарантуе найлепшыя суадносіны «цана – якасць»;
- работа з лідарам рынку гарантуе якасны і своечасовы сэрвіс;
- вопыт работы па страхаванні асоб, якія выязджаюць за мяжу – больш за 15 гадоў;
- поліс ЗАСТ «Прамтрансінвест» акрэдытаваны ў пасольствах замежных дзяржаў;
- ліміт адказнасці на аднаго застрахаванага – да 100 000 еўра;
- гібкая тарыфная палітыка, скідкі ў памеры 50% прафесіянальным вадзіцелям-міжнароднікам, да 15% пры паўторным звароце, пры страхаванні дзяцей; пры страхаванні груп; кругласутачны кантакт-цэнтр кампаніі-асістэнта ТАА «БалтАссистанс» (Расія);
- магчымасць аплаты Страхоўшчыкам аказаных паслуг непасрэдна лячэбнай установе.