Страхавая інфалінія 128

Страхаванне страт у выніку вымушанага перапынку ў вытворчасці

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя з узнікненнем у яго страт з-за вымушанага перапынку ва ўказанай у дагаворы страхавання прадпрымальніцкай дзейнасці.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:

  • узнікненне ў Страхавальніка страт (за выключэннем прапушчанай выгады) з-за вымушанага перапынку ў вытворчасці, які адбыўся з-за немагчымасці эксплуатацыі застрахаванай маёмасці прадпрыемстваў і арганізацый, пашкоджанай ці знішчанай у выніку страхавых выпадкаў, агавораных дагаворам страхавання маёмасці.

СТРАХАВЫЯ ВЫПАДКІ:

  • Варыянт А – Пажару і падзення лятальных апаратаў, іх частак або грузу, а таксама метэарытаў;
  • Варыянт Б – Стыхійных бедстваў (землетрасенне, апоўзень, асяданне грунту, бура, віхор, ураган, смерч, паводка) і удару маланкі.

Па пагадненні бакоў дагавор страхавання можа быць заключаны з умовай пакрыцця страт з прычыны вымушанага перапынку ў вытворчасці па прычыне пашкоджанні або страты (гібелі) маёмасці ў выніку пашкоджання вадойз водаправодных, каналізацыйных, ацяпляльных і проціпажарных сістэм; узрыву паравых катлоў, газасховішчаў, газаправодаў, машын, апаратаў і іншых аналагічных устройстваў; супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб (за выключэннем крадзяжу, грабяжу (разбою), а таксама неасцярожных дзеянняў работнікаў Страхавальніка, да якіх адносяцца фізічныя асобы, якія выконваюць работу на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянскага-прававога дагавора са Страхавальнікам на яго тэрыторыі пад яго кантролем, якія прывялі да страты (гібелі) або пашкоджання маёмасці; паломак машын і абсталявання; уздзеяння электрычнага току ў выніку перанапружання, парушэння ізаляцыі, кароткага замыкання, замыкання ў абмотцы.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання ўстанаўліваецца па згодзе паміж Страхавальнікам і Страхоўшчыкам на тэрмін дагавора страхавання маёмасці або пэўны этап (этапы) такога дагавора, але не менш як на тры месяцы, пры гэтым няпоўны месяц прымаецца за поўны.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top