Паважаныя кліенты, паведамляем Вам аб змене з 11.07.2022 пераліку відаў страхавання, якія ўдзельнічаюць у рэкламнай акцыі “Зніжка да 15% ад Прамтрансінвест”, якая праходзіць сумесна з сеткай АЗС “А-100”.
У перыяд правядзення рэкламнай акцыі кліент АЗС “А-100” са статусам “Золата” ці “Срэбра” пры куплі любога тавару або паслугі ў сетцы АЗС “А-100” атрымлівае чэк. Гэты чэк дае магчымасць атрымаць зніжку ад страхавой кампаніі “Прамтрансінвест” у памеры 10% для кліентаў са статусам “Срэбра” і ў памеры 15% для кліентаў са статусам “Золата” на наступныя віды добраахвотнага страхавання:
- ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу;
- комплекснае страхаванне домаўладанняў і выдаткаў іх карыстальнікаў (кватэра + маёмасць + адказнасць).
У памеры 5% для кліентаў са статусам “Золата” на добраахвотнае страхаванне транспартных сродкаў грамадзян (КАСКА).
Зніжка прадастаўляецца толькі пры ўмове прад’яўлення чэка і бірулькі праграмы лаяльнасці кампаніі А-100 “Дзякуй”, чэк застаецца ў страхавой кампаніі “Прамтрансінвест”. Тэрмін дзеяння акцыйнага чэка – 2 месяцы.
Зніжка не дзейнічае пры заключэнні поліса анлайн.
Больш падрабязная інфармацыя аб рэкламнай акцыі прадстаўлена на сайце сеткі АЗС “А-100”: www.azs.a-100.by
Дата публікацыі 11.07.2022