Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства фашысцкіх канцлагераў, адзін з самых буйных – Трасцянец. Па колькасці ахвяр фашызму ён стаў чацвёртым пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.
Цяпер на месцы былога канцлагера адкрыты мемарыяльны комплекс «Трасцянец» з 10-метровым цэнтральным манументам «Вароты памяці» як сімвал трагедыі і памяці ахвяр Другой сусветнай вайны.
Сёння, 11 красавіка, у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» прайшоў мітынг-рэквіем. Сабраліся дзясяткі людзей, каб узгадаць загінуўшых і ўскласці кветкі. Першымі да манумента ўсклалі кветкі ветэраны горада Мінска.
Ва ўрачыста-жалобнай цырымоніі прынялі ўдзел і работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест».





Дата публікацыі: 11.04.2024