Дзень маці - адзін з самых душэўных святаў. Мама - самае першае слова, якое гучыць аднолькава пяшчотна на ўсіх мовах. Мама - самы блізкі чалавек, які падарыў усім нам самае дарагое - жыццё. Ад усёй душы віншуем усіх мам са святам! Жадаем моцнага здароўя, спакою, узаемаразумення і любові ад сваіх дзяцей і блізкіх! Заставайцеся заўсёды маладымі, прыгожымі і шчаслівымі! Дата публікацыі:14.10.2021