Паважаныя кліенты!
28 верасня ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня машынабудаўніка.
Асноўныя пляцоўкі разгорнуцца каля аўтагіганта БелАЗ і Кавальскага завода цяжкіх штамповак. Для дзяцей і дарослых будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі на заводы, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, фуд-корты, гандлёвыя і сувенірныя павільёны.
У святочных мерапрыемствах, арганізаваных каля БелАЗа, прыме ўдзел і цэнтр аказання страхавых паслуг у Жодзіне. У нашым павільёне вы зможаце атрымаць кансультацыю па пытаннях страхавання, аформіць поліс і, пры жаданні, прыняць удзел у віктарыне. Усім, хто правільна адкажа на пытанні, – салодкі пачастунак.
Чакаем вас 28 верасня з 10.00 да 15.00.
Дата публікацыі: 26.09.2024