10 верасня 2022 г. Мінск адзначыць сваё 955-годдзе. Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень адбудуцца ў кожным раёне горада, аднак асноўнымі пляцоўкамі стануць:
- Траецкае прадмесце. Тут вы адчуеце атмасферу XIX стагоддзя – «Вернісаж», гандлёвыя шэрагі з карцінамі і прадметамі мастацтва, літаратурныя чытанні, тэматычныя фотазоны, і выступы вулічных музыкаў.
- Пляцоўка ля Палаца спорту. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у алімпійскім квэсце і забаўляльнай інтэрактыўнай праграме. Тут разгорнецца святочны кірмаш, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам папулярных беларускіх калектываў і выканаўцаў, танцавальных і кавер-гуртоў, дыджэяў, а таксама пройдуць міжнародныя спаборніцтвы «Мацнейшы пажарны-ратавальнік».
- Зялёная зона ўздоўж пр. Пераможцаў – фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны».
- Верхні горад. Тут пройдзе гастранамічны фестываль беларускай кухні з вялікай зонай фуд-корта, фестываль народнай творчасці і святочны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Сябры» і народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі.
- Парк Янкі Купалы – урачыстая цырымонія ўручэння дыплома аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін горада Мінска» і ўзнагарод «Мінчанін года», святочны канцэрт.
- Тэрыторыя музейна-паркавага комплексу «Перамога» – фестываль «Мінск маладзёжны».
- Пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэна». У праграме мерапрыемстваў і конкурс на лепшую страву, і спартыўнае свята на веласіпедах і бегавелах, і, вядома ж, святочная канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады, прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Завершыцца свята маляўнічым феерверкам а 23:00 каля Палаца спорту.
Дата публікацыі: 07.09.2022