ЗАКЛЮЧЫЦЬ ДАГАВОР УНУТРАНАГА СТРАХАВАННЯ Ў ЭЛЕКТРОННЫМ ВЫГЛЯДЗЕ
Для заключэння дагавора страхавання онлайн вам спатрэбіцца:
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі беларусь (від на жыхарства ў Рэспубліцы беларусь);
пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Рэспубліцы беларусь;
дзеючы адрас электроннай пошты;
банкаўская плацежная карта visa, mastercard, белкарт (выдадзеная банкам-эмітэнтам, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі беларусь).
✅ пасля аплаты на ваш адрас электроннай пошты прыйдзе візуальная форма дагавора, якую вы па жаданні можаце раздрукаваць або захаваць на лічбавым электронным носьбіце;
✅ пры кіраванні транспартным сродкам наяўнасць пры сабе візуальнай формы дагавора на папяровым / лічбавым электронным носьбіце і прад’яўленне яе супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі не патрабуецца.
Важна! Купіць АСАГА анлайн можна ў тым выпадку, калі раней Ваш аўтамабіль ужо быў застрахаваны ў любой страхавой кампаніі Рэспублікі Беларусь. Пры куплі АСАГА ў нашай кампаніі вашы зніжкі захоўваюцца!
З 11 мая 2020 года з’явіліся дадатковыя магчымасці:
заключаць дагаворы ўнутранага страхавання ў электронным выглядзе ў дачыненні да транспартных сродкаў, па якіх папярэдні дагавор страхавання быў заключаны на год з выплатай страхавога ўзносу ў два этапы, пры гэтым тэрмін выплаты другой часткі страхавога ўзносу наступіў, а інфармацыя аб выплаце другой часткі страхавога ўзносу або скасаванні дагавора страхавання ў сувязі з яе нявыплатай у АІС «бюро» адсутнічае;
выкарыстоўваць беларускамоўны інтэрфейс.