5 кастрычніка ў малой зале КЗ «Мінск» пройдзе маладзёжны форум супрацоўнікаў ЗАСТ «Прамтрансінвест».
У рамках форуму пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на сацыяльна-патрыятычнае выхаванне моладзі, выяўленне праблем маладога пакалення і шляхі іх вырашэння.
Перад удзельнікамі выступяць прадстаўнікі з Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Завадской раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска. Кожны ўдзельнік зможа задаць пытанне, якое яго цікавіць, ці пакінуць прапанову.
Дата публікацыі: 02.10.2023