Страхавая інфалінія 128

Афармленне «Зялёнай карты» ў краіны ЕЭЗ, Швейцарыі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Паважаныя кліенты!

31 мая 2023 г. з 23 гадзін 59 хвілін па цэнтральнаеўрапейскім часе перастаюць дзейнічаць двухбаковыя пагадненні аб узаемным прызнанні дагавораў страхавання «Зялёная карта», заключаныя ў дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, з тэрыторыяй дзеяння ўсіх краін сістэмы «Зялёная карта» на тэрыторыі наступных краін: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія , Эстонія, Швейцарыя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У сувязі з гэтым новыя дагаворы страхавання «Зялёная карта» не будуць заключацца пасля 16 мая 2023 г.

Пры выездзе за межы Беларусі пасля 16 мая 2023 г. уладальнікі (вадзіцелі) транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, змогуць заключаць дагаворы пагранічнага страхавання ў аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы пры ўездзе ў Польшчу, Літву і Латвію. Гэтыя дагаворы страхавання будуць прызнавацца сапраўднымі на тэрыторыі ўсіх краін Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі.

Пры ўездзе на тэрыторыю Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўладальнік (вадзіцель) транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь, павінен будзе асобна заключыць дагавор пагранічнага страхавання са страхавой арганізацыяй гэтай краіны.

Зводная табліца ў разрэзе краін аб магчымых варыянтах заключэння дагавораў пагранічнага страхавання пры перамяшчэнні па краінах ЕЭЗ, Швейцарыі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак на аўтамабілі.

Дата публікацыі: 12.05.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top