Страхавая інфалінія 128

Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

24.01.2022 у малой зале КЗ «Мінск» прайшла сустрэча з працоўнымі калектывамі ЗАСТ «Прамтрансінвест» і ДУ «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю з удзелам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іванова Валерыя Мікалаевіча, генеральнага дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест» Яфрэменка Уладзіміра Анатольевіча і дырэктара ДУ «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сідарэнкі Аляксандра Пятровіча.

Галоўным спікерам на сустрэчы стаў Іваноў Валерый Мікалаевіч. У сваім выступе ён распавёў пра асноўныя змены, якія ўвайшлі ў праект новай Канстытуцыі. Асобна спыніўся на зменах, якія датычацца функцый Усебеларускага народнага сходу, сацыяльных гарантый, інстытута шлюбу і сям’і, работы заканадаўчай і выканаўчай галін улады. Нагадаем, зменам і дапаўненням падвергнуліся прэамбула, 83 артыкулы, выключаны 2 артыкулы, уведзены 11 новых артыкулаў і 1 новы раздзел. У сваім звароце Валерый Мікалаевіч асабліва падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога Інтэрнет-партала Рэспублікі Беларусь за перыяд усенароднага абмеркавання паступіла каля 9 тысяч прапаноў па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Атрыманы матэрыял быў выкарыстаны экспертамі пры канчатковай дапрацоўцы праекту змен і дадаткаў Канстытуцыі. Спадзяемся, што кожны з нас выкажа сваю адказную грамадзянскую пазіцыю падчас рэспубліканскага рэферэндуму, які адбудзецца 27 лютага 2022 года.


Дата публікацыі: 26.01.2022



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top