Страхавая інфалінія 128

Акцыя «Аднавім лясы разам!»

У перыяд з 23 сакавіка па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у краіне праводзіцца рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам!». Мерапрыемства прымеркавана да Года якасці і ахоплівае ўсе рэгіёны рэспублікі. Мэта акцыі – у чарговы раз прывіць людзям беражлівыя адносіны да прыроды і лесу.

Наша кампанія прыме ўдзел у акцыі 11 красавіка шляхам пасадкі новых дрэў на тэрыторыі ДЛГУ «Краснасельскае».

Прыняць удзел у акцыі «Аднавім лясы разам!» можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур.

Далучайцеся! Унясіце ўклад у захаванне лесу і пасадзіце сваё дрэва!

Дата публікацыі: 04.04.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top