Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 30 сакавіка з 20:30 да 21:30.
«Гадзіна Зямлі» – акцыя, падчас якой людзі выключаюць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету.
Мэта «Гадзіны Зямлі» не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды.
У нашай краіне акцыя пройдзе ўжо 16-ы раз. У Мінску традыцыйна адключаецца падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён «Дынама», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, бізнес-цэнтр «Футурыс», архітэктурны комплекс «Вароты Мінска», Беларускі дзяржаўны цырк.
Акцыя – добраахвотная, выключыць святло на гадзіну – вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі. Далучайцеся!
Дата публікацыі: 29.03.2024