У перыяд з 01.04.2023 па 30.04.2023 пры афармленні дагавора страхавання ў ААТ «ААБ Беларусбанк» дзейнічае зніжка 15% на наступныя праграмы:
- «Для Вас» (страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў);
- «З абаронай ад кляшча» (комплексная дапамога пры ўкусе кляшча).
Страхаванне па праграме «Для вас» ажыццяўляецца па варыянце «А» правілаў № 42 добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў і дзейнічае ў адносінах да падзей, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Распаўсюджваецца на ўдзел Застрахаванай асобы ў спартыўных спаборніцтвах і занятак фізічнай падрыхтоўкай (трэніроўкай).
Страхаванне па праграме «З абаронай ад кляшча» ажыццяўляецца па Правілах № 1 добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў і ў адпаведнасці з варыянтам «К» Правілаў № 10 добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў. У гэту праграму ўключаны расходы па аказанні медыцынскіх паслуг па ўсёй тэрыторыі Беларусі і страхавая выплата пры захворванні на інфекцыі, якія пераносяцца кляшчамі.
Падрабязней па ўмовах акцыі – у раздзеле «Акцыі» ці па нумары 128.
Дата публікацыі: 03.04.2023