Паважаныя кліенты!
У перыяд з 18.03.2024 па 17.04.2024 дзейнічае зніжка 10% на сумесную з ААТ «ААБ Беларусбанк» праграму «З клопатам аб гадаванцу».
«З клопатам аб гадаванцу» – гэта праграма страхавання, распрацаваная спецыяльна для клапатлівых і любячых сваіх гадаванцаў гаспадароў. Па ёй вы можаце застрахаваць гадаванца ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў уключна.
Праграма «З клопатам аб гадаванцу» уключае кампенсацыю расходаў на:
- ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы ў сувязі з захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі, неправамернымі дзеяннямі трэціх асоб;
- набыццё прызначаных ветэрынарных прэпаратаў і лячэбнае харчаванне, лабараторна-дыягнастычныя даследаванні;
- транспарціроўку жывёлы для аказання ёй дапамогі;
- вышук выкрадзенай жывёлы.
Поўны пералік выпадкаў указаны ў Правілах страхавання.
Падрабязней па ўмовах акцыі – у раздзеле «Акцыі» ці па нумары 128.
Дата публікацыі: 18.03.2024