Страхавая інфалінія 128

Анлайн-сустрэча на тэму «Каштоўнасці сямейнага жыцця ў сучаснай моладзі»

Напярэдадні чарады сямейных свят — Дня маці, Покрыва Прасвятой Багародзіцы і Дня бацькі — УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» арганізаваў анлайн-сустрэчу на тэму «Каштоўнасці сямейнага жыцця ў сучаснай моладзі».

У якасці асноўных спікераў на мерапрыемстве былі Ала Анатольеўна Галавач, загадчыца кафедры філасофіі, кандыдат філасофскіх навук; урач-педыятр раённы Баярын Людміла Сямёнаўна; клірык Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў г. Мінску айцец Сергій (Фалей).

Ала Анатольеўна ў сваім выступленні падрабязна расказала пра ролю жанчыны ў гісторыі Беларусі, падрабязна спыніўшыся на такіх яркіх асобах, як Ефрасіння Полацкая, Саламея Русецкая, Эмілія Плятэр, Гелена Скірмунт, Камміла Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Соф’я Фёдаровіч, Стэфанія Станюта.

Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя на тэму партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах будучых пакаленняў, у якой была прадстаўлена інфармацыя аб сацыяльнай палітыцы дзяржавы, аб дзейных праграмах і планах на падтрымку сем’яў з дзецьмі, сістэме сацыяльнага абслугоўвання дзяцей, працоўных і пенсійных гарантыях.

Айцец Сергій падзяліўся сваім меркаваннем наконт сямейных каштоўнасцей з пункту гледжання рэлігіі, расказаў пра паходжанне свята Пакроў і што такое сям’я, мацярынства ў хрысціянскім разуменні.

Гутарка атрымалася душэўнай і нязмушанай.

Дата публікацыі: 12.10.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top