Асноўныя моманты, на якія трэба звярнуць увагу пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання на выпадак захворвання каранавіруснай інфекцыяй на ўмовах Правілаў №42 (з 14.02.2022г.) у перыяд актыўнасці Covid-19:
- У выпадку толькі амбулаторнага лячэння тэрмінам да 15 дзён уключна страхавая выплата не робіцца.
- У выпадку камбінаванага лячэння ў амбулаторных і стацыянарных умовах выплаты робяцца незалежна ад колькасці дзён, а зыходзячы з фактычнага тэрміну лячэння.
- Максімальная сума па адным страхавым выпадку не можа перавышаць 20 працэнтаў ад страхавой сумы.
Пры звароце з заявай на выплату страхавога забеспячэння важна разумець, што сам факт пацверджання Covid-19 (вынік лабараторнага тэсту) без зафіксаванага лячэння не з’яўляецца страхавым выпадкам. Страхавая выплата ажыццяўляецца менавіта за перыяд знаходжання на лячэнні на падставе арыгіналаў медыцынскіх дакументаў, у якіх указаны анамнез, дыягназ і тэрміны лячэння.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце кампаніі ў раздзеле «Страхавы выпадак», у нашых офісах або па тэлефоне страхавой інфалініі 128.
Дата публікацыі: 16.09.2022