Курэнне – адна з самых значных пагроз здароўю чалавека. Па дадзеных Сусветнай арганізацыя аховы здароўя штогод памірае больш за 5 мільёнаў чалавек ад звязанага з тытунем інфаркту міякарда, інсульту, раку, захворванняў лёгкіх і іншых хвароб.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сур’ёзна заклапочана праблемай тытунекурэння. У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы тытунекурэння, павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна згубных наступстваў спажывання тытуню, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў, фарміравання грамадскай думкі на карысць здаровага ладу жыцця і адмовы ад спажывання тытуню, Міністэрствам аховы здароўя ініцыіравана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна- адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню».
Акцыя пройдзе з 29 мая па 21 чэрвеня бягучага года. У названы перыяд кожны жадаючы можа атрымаць кансультацыю па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння ў ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Чкалава, 14, каб. 312 — Бакуновіч Таццяна Аляксандраўна, кантактны тэлефон 8 (017) 219-71-54), а таксама на сайце http://www.cgeud.by.
Наша кампанія далучылася да акцыі і на перыяд з 29 мая па 21 чэрвеня абвешчана тэрыторыяй, свабоднай ад курэння.
Дата публікацыі: 30.05.2023