26 красавіка 1986 года здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Надзвычайнае здарэнне стала найбуйнейшай катастрофай 20 стагоддзя, якая падзяліла жыцці мільёнаў людзей на «да» і «пасля». Каля 70% радыеактыўных рэчываў, якія трапілі ў атмасферу еўрапейскай часткі тагачаснага СССР, выпала на Беларусь. У выніку Чарнобыльскай катастрофы Беларусі быў нанесены каласальны сацыяльны і эканамічны ўрон.
26 красавіка ў нашай краіне з’яўляецца памятнай датай – Дзень чарнобыльскай трагедыі. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, памяць аб наступствах якой неабходна назаўжды захаваць як перасцярогу будучым пакаленням.
У галаўной арганізацыі ЗАСТ «Прамтрансінвест» прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Чарнобыль: падзеі, людзі, памяць» з дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Чарнобыль. Іспыт для нацыі».

Дата публікацыі: 26.04.2024