З другога мая ва ўсіх кінатэатрах краіны праходзяць паказы кінастужкі «Час вярнуцца» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёра Івана Паўлава.
«Час вярнуцца» – ваенна-гістарычная драма, заснаваная на рэальных падзеях. Фільм прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і расказвае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непраходнае балота, што стала тактычнай перавагай савецкіх войскаў падчас аперацыі «Баграціён».
Генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей:
«Гэтым фільмам мы хацелі нагадаць усяму свету пра подзвіг нашых грамадзян падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі прыйшлося адкласці рыдлёўкі, кіркі і навучыцца ваяваць, абараняць сваю краіну. Таму самая галоўная ідэя — гэта, напэўна, расказаць пра нашых дзядоў і прадзедаў, нагадаць, як мы вызвалялі краіну, расказаць, што мы заўсёды гатовы адказаць на любы выклік.»
Карціну, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паглядзелі і прадстаўнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест». Фільм нікога не пакінуў абыякавым.

Дата публікацыі: 17.05.2024