Страхавая інфалінія 128

Дагавор страхавання З клопатам аб дзецях – танней

Наперадзе лета і ў дзяцей пачнуцца школьныя канікулы – самы зручны час для актыўнага правядзення часу: катання на роліках, самакатах, скейтбордах, роварах. Такая актыўнасць заўсёды звязана з рызыкай атрымання траўмаў. А ва ўмовах няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі пільная ўвага да здароўя дзяцей асабліва актуальна.

Страхавая кампанія “Прамтрансінвест” прапануе заключыць дагавор страхавання ад няшчасных выпадкаў “З клопатам аб дзецях” у нашага партнёра ААТ “ААБ Беларусбанк” са зніжкай. Акцыя дзейнічае з 25 мая па 30 чэрвеня 2020 года. Зніжка распаўсюджваецца на дагаворы са страхавой сумай 3000 рублёў і 5000 рублёў. Пры заключэнні дагавора страхавання на суму 3 000 рублёў страхавы ўзнос складзе ўсяго 24 рублі замест 28,5 рублёў, на суму 5 000 рублёў – усяго 40 рублёў замест 47,5 рублёў.

Страхавая сума, рублёў1000200030005000
Страхавая прэмія, рублёў9,5019,0028,5047,50
Страхавая прэмія пры правядзенні рэкламнай акцыі з 25 мая па 30 чэрвеня 2020 г., рублёў9,5019,0024,0040,00

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання -1 год.

Страхоўка распаўсюджваецца на выпадкі атрымання траўмаў на спартыўных спаборніцтвах і занятках фізічнай падрыхтоўкай.

Дагавор страхавання не прадухіліць няшчасны выпадак, але забяспечыць фінансавую абарону.

Для афармлення не абавязкова ехаць у банк або страхавую кампанію. Аформіць поліс можна онлайн на сайце ці ў Інтэрнэт-банкінгу.

Зніжка на страхоўку ад няшчасных выпадкаў “З клопатам пра дзяцей” у нашага партнёра ААТ “ААБ Беларусбанк”.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top