Страхавая інфалінія 128

Духоўнае выхаванне моладзі – залог квітнеючай дзяржавы

Сёння наша кампанія далучылася да дыялогавай пляцоўкі на тэму «Духоўнае выхаванне моладзі – залог квітнеючай дзяржавы», арганізаванай кафедрай філасофіі УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

У якасці асноўных спікераў выступілі студэнты ўніверсітэта, удзельнікі маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», і прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі.

На сустрэчы разважалі аб каштоўнасцях сям’і, аб дабры і маралі, студэнты прадставілі свае праекты «Будзь вернай сабе» і «Разам сэф».

Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікаў праект «Разам сэф», мэта якога – правядзенне трэнінгаў і практычных заняткаў па асновах самастойнага жыцця і сацыяльнай інтэграцыі, прававым выхаванні і псіхалагічнай падтрымцы для выхаванцаў дзіцячага дома.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top