У галаўной арганізацыі ЗАСТ «Прамтрансінвест» 21.12.2022 была праведзена дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска на тэму «Дабрабыт сям’і – дабрабыт грамадства».
На сустрэчы абмеркавалі такія пытанні, як шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве, сямейныя каштоўнасці, роля грамадскіх арганізацый у захаванні сям’і.
На заканчэнне абмеркавання ўсе ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся на думцы, што пытанні сямейнага выхавання непасрэдна звязаны з развіццём грамадства і краіны ў цэлым, а таму вельмі актуальныя і важныя.
Дата публікацыі: 22.12.2022