Сёння ў галаўным офісе кампаніі прайшла дыялогавая анлайн-пляцоўка, арганізаваная УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». Тэма сустрэчы – «Міжнароднае супрацоўніцтва як умова глабальнага міру».
Перад супрацоўнікамі кампаніі выступілі Даніла Дабрародні, дырэктар інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі; Таццяна Садоўская, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце і студэнты факультэтаў паліталогіі, міжнародных эканамічных адносін і міжнародных бізнес-камунікацый.
У рамках сустрэчы абмеркавалі значнасць і эканамічныя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва, разгледзелі ролю міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры Беларусі.
Дзякуй арганізатарам за цікавае і пазнавальнае мерапрыемства.


Дата публікацыі: 28.07.2023